Права Выбару: у Маладзечанскі райвыканкам перадалі 500 подпісаў у падтрымку беларускай мовы

01 лістапада 2017 09:07  |  Галоўныя навіны

Права Выбару: у Маладзечанскі райвыканкам перадалі 500 подпісаў у падтрымку беларускай мовы

 

31 кастрычніка сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Сацыяльна-хрысціянскага руху ў межах кампаніі “Права выбару” перадалі 500 подпісаў у Маладзечанскі райвыканкам у падтрымку беларускай мовы.

Каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў нагадаў, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі дзяржаўнымі мовамі Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская. У адпаведнасці з артыкулам 50 Канстытуцыі дзяржава гарантуе выбар мовы выхавання і навучання, а згодна з артыкулам 90 Кодэкса “Аб адукацыі” дзяржава павінна ствараць ўмовы для рэалізацыі гэтага права, у тым ліку забяспечваць развіццё сетак устаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах. 

 

“Аднак на практыцы гэта канстытуцыйнае права грамадзян Беларусі груба парушаецца. Гэта відавочна па вельмі малой колькасці беларускамоўных груп у дзіцячых садках і школах. У 2009 годзе ЮНЭСКА ўнесла беларускую мову ў спіс моў, якім пагражае знікненне. Подпісы збіраюцца за тое, каб у заяву пры пастаноўцы на улік у дзіцячы садок уключыць выбар мовы навучання – за стварэнне і наяўнасць у кожным беларускім садку і школе беларускамоўных груп і класаў. Каб мова адрадзілася трэба, каб яе носьбіты на ёй размаўлялі”, – дадаў Раман Ганчароў.

Права Выбару: у Маладзечанскі райвыканкам перадалі 500 подпісаў у падтрымку беларускай мовы

 

Болей навін