Сайт ЦВК уводзіў у зман кандыдатаў у дэпутаты: давялося ўмяшацца Вользе Кавальковай
На сайце ЦВК Беларусі была змешчаная інфармацыя, якая ўводзіла ў зман патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Яе наяўнасць 24 лістапада выявіла каардынатар кампаніі «Права выбару» ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова.
“У Цэнтрвыбаркаме як звычайна “высокакваліфікаваны” персанал. Паводле інфармацыі на іх сайце, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў ажыццяўляецца адпаведнай тэрытарыяльнай, акруговай камісіяй з 9 па 18 снежня 2017 года ўключна. На самай жа справе згодна з заканадаўствам рэгістрацыя кандыдатаў з 9 па 18 студзеня 2018 года”, – паведаміла Вольга Кавалькова.
«Аператыўнасць ЦВК у гэтым пытанні, вядома, радуе, а вось прафесіяналізм пакідае жадаць лепшага», – адзначыла Вольга Кавалькова, якая пакуль так і не атрымала афіцыйнага адказу з ЦВК на свой зварот.