У суботу – вандроўка ў Вільню да 100-годдзя БХД

07 снежня 2017 08:39  |  Галоўныя навіны

У суботу – вандроўка ў Вільню да 100-годдзя БХД

 

У суботу 9 снежня сябры БХД ладзяць 1-дзённую вандроўку ў Вільню да 100-годдзя Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі з вядомым пісьменнікам, грамадзка-палітычным дзеячом Паўлам Севярынцам. 

06.00 – ад’езд з пл.Я.Коласа, ад крамы “Электрасіла”.

06.30 – ад’езд ад Каменнай горкі, прыпынак на выезд з Менску.

Унёскі на вандроўку – 15 у.а.

Тэлефон для кантактаў: (29)5712611 (Валерыя)

З Паўлам Севярынцам мы наведаем сталіцу беларускага руху 1920-30-ых гадоў, абыйдзем галоўныя цэнтры Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў Вільні:  будынкі, дзе месьцілася рэдакцыя друкаванага органу БХД “Крыніцы”, заснаваны БХД  Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры, дзе беларусаў вучылі быць найлепшымі гаспадарамі ў сьвеце, дзе разьмяшчалася друкарня БХД імя Францішка Скарыны і праходзілі зьезды БХД, а таксама касьцёлы, дзе служылі лідэры БХД ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі, дом аднаго зь лідэраў БХД Яна Пазьняка, дзеда легендарнага Зянона, ды іншыя мясьціны, зьвязаныя з беларускім хрысьціянскім рухам у Вільні. А яшчэ 9 сьнежня мы згадаем у Вільні імяніньніка гэтага дня Максіма Багдановіча.

У праграме таксама прэзентацыя выданьняў “БХД: 1917-2017” і “100 асобаў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, ды толькі што выдадзенага рамана Паўла Севярынца “Беларусалім”, які пісаўся 12 гадоў.

Прыкладная праграма вандроўкі (залежыць ад пераходу мяжы):

06.30 – 11.00 – Транзіт па тэрыторыі Беларусі і Літвы, мяжа (перавод гадзінніка на адну гадзіну назад)

11.00 – 12.00 – абед (пры замове папярэдне каля 4 еўра)

12.00 – 15.00 – вандроўка па Вільні з Паўлам Севярынцам. 

15.00 – 17.00 – прэзентацыя выданьняў “БХД: 1917-2017” і “100 асобаў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, а таксама толькі што выдадзенага рамана Паўла Севярынца “Беларусалім”. 

Па жаданьні замест прэзэнтацыі можна будзе наведаць віленскія крамы.

17.30 – 24.00 – вяртанне ў Менск.

Дарэчы, да ўвагі вашых сяброў і знаёмых зь візамі, яшчэ маецца 7 месцаў у аўтобусе. Для рэгістрацы на вандроўку запоўніце гугл-форму:

https://docs.google.com/forms/d/1BC-Agk0O-j8ItFrjOKDS0AnYx9nLeNI7QVxp2JFUcfE

Пазіцыі без чырвоных зорачак запаўняюцца толькі для тых, хто ня мае страхоўкі.

Нагадаем, у траўні 1917 года ў Менску прайшоў Зьезд беларускага каталіцкага духавенства, які запачаткаваў Беларускую Хрысьціянска-Дэмакратычную Злучнасьць, улетку пачалося стварэньне хрысьціянска-дэмакратычных гурткоў па ўсёй Беларусі, увосені таго ж году была заснаваная партыйная газэта “Крыніца”.

БХД сталася найбуйнейшай беларускай партыяй, якая адстойвала ідэалы незалежнасьці Беларусі на хрысьціянска-дэмакратычных прынцыпах. У Заходняй Беларусі БХД адзіная захоўвала вернасьць ідэалам БНР паміж бальшавізмам, прамаскоўскім сацыялістычным рухам, нацызмам і уціскам тагачасных уладаў. І сталіцай міжваеннай дзейнасьці БХД была ВІЛЬНЯ!

Большасьць заснавальнікаў БХД ахвяравала сваімі жыцьцямі: шмат хто быў расстраляны нацыстамі, безьліч дзеячоў БХД закатаваныя ў бальшавіцкім ГУЛАГу. 

 

Каб не забывацца, што ідэя БХД асьвечаная крывёй гэтых адданых людзей, у 2017-м годзе праводзіцца шырокае адзначэньне 100-годзьдзя БХД. Выйшлі кнігі “БХД: 1917-2017” і “100 асобаў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, адбываецца ушанаваньне памяці асноўных дзеячоў хрысьціянска-дэмакратычнага руху, праводзяцца вечарыны і канферэнцыі, арганізоўваюцца экскурсіі і вандроўкі па памятных мясьцінах БХД і інш.

Болей навін