Таццяна Севярынец: жыхары акругі вельмі спадзяюцца пабачыць Алену Янушкоўскую дэпутатам

05.01.2018, 16:21  |  Навіны » Палітыка

Таццяна Севярынец: жыхары акругі вельмі спадзяюцца пабачыць Алену Янушкоўскую дэпутатам

 

4 студзеня прамоўца БХД, удзельніца кампаніі "Права выбару" Алена Янушкоўская падала пакет дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Віцебскага райсавета па Заронаўскай выбарчай акрузе №9 і ў Заронаўскі сельсавет.

Крыху пазней яна плануе падаць дакументы ў абласны савет па Ноўкінскай выбарчай акрузе №6.

 

“Алена - адзіны прэтэндэнт адразу ў тры саветы ад прамоўцаў БХД па Віцебшчыне. Аднавяскоўцы і жыхары Заронаўскай акругі вельмі спадзяюцца пабачыць яе не толькі ў спісах кандыдатаў, але і ў спісах дэпутатаў, бо давяраюць менавіта ёй”, - адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец. 

Навіны па тэме