З-за ўдзелу ў мясцовай кампаніі на хрысціянскіх дэмакратаў ціснулі МУС і КДБ

10 студзеня 2018 06:25  |  Галоўныя навіны

З-за ўдзелу ў мясцовай кампаніі на хрысціянскіх дэмакратаў ціснулі МУС і КДБ

 

Ва ўсіх абласцях Беларусі хрысціянскія дэмакраты падаліся на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты ў саветы розных узроўняў – ад сельскіх да абласных і Менскага гарадскога.

Падчас першага этапу мясцовай кампаніі хрысціянскія дэмакраты збіралі подпісы не толькі за сваё вылучэнне, але і за вырашэнне нацыянальных («За рэформу судовай сістэмы», «За льготны праезд для пенсіянераў», «За паляпшэнне якасці медычнага абслугоўвання») і лакальных (“За чыстую ваду”, “Дарога да парога” і іншыя) праблем.

На жаль, з-за ціску, які аказваўся па месцы працы, калі людзей выклікалі ў МУС альбо на размовы ў КДБ, многія прамоўцы вымушаныя былі зняць свае кандыдатуры. Тым не менш, яны працягнуць працаваць у сваіх населеных пунктах над важнымі для мясцовых жыхароў кампаніямі.

 

“Сітуацыя з ціскам паказвае, што выбараў у Беларусі па-ранейшаму няма. Адсутнічае і прававая аснова для правядзення выбараў. Таму для хрысціянскіх дэмакратаў самае галоўнае падчас мясцовай кампаніі – зрабіць крок да вырашэння праблем людзей на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, бо імі не займаюцца ўлады. У нас падрыхтаваны пакет рэформаў, і мы будзем дамагацца, каб яны былі прынятыя”, – заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін