Ірына Захарава і Алена Шабуня здолелі змяніць рашэнне аб месцах для пікетаў у Віцебску

24.01.2018, 11:03  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Ірына Захарава і Алена Шабуня здолелі змяніць рашэнне аб месцах для пікетаў у Віцебску

 

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірына Захарава і Алена Шабуня, якія балатуюцца ў Віцебскі гарсавет, здолелі змяніць рашэнне Адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска аб месцах для правядзення агітацыйных пікетаў кандыдатамі ў дэпутаты.

“На Вашу скаргу па пытанні вызначэння месцаў для правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку паведамляем, што адміністрацыяй Першамайскага раёна г. Віцебска 22 студзеня 2018 г. у згадванае Вамі рашэнне ад 4 студзеня 2018 г. № 3 ўнесены змены, у адпаведнасці з якімі праводзіць названыя мерапрыемствы можна ў любых прыдатных месцах, за выключэннем асобных, пералічаных у гэтым рашэнні (размешчана на афіцыйным інтэрнет-сайце Віцебскага гарвыканкама)”, - гаворыцца ў адказе, які Ірына Захарава атрымала ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Рашэннем ад 4 студзеня ў Першамайскім раёне Віцебска было вызначана толькі 9 месцаў для агітацыйных пікетаў, і ніводнае з іх не трапляла ў межы акругаў №18 і 22, дзе ідуць кандыдатамі Ірына Захарава і Алена Шабуня адпаведна.

Між тым у Менску сталіцы прынятае было адэкватнае рашэнне: паўсюль можна з абмежаваннямі. На гэтую дыскрымінацыі ўказвалі кандыдаты ў сваіх скаргах. Яшчэ ўчора ўвечары глядзелі на тое рашэнне на старонцы сайта гарвыканкама, прысвечанай выбарам, думалі-гадалі, дзе ж усё-такі праводзіць пікеты.

Адзначым, што 23 студзеня Ірына  Захарава атрымала па пошце адказ, што Віцебская гарадская камісія не ў стане нешта там указваць адміністрацыям раёнаў. Маўляў, ні пры чым мы тут. Аднак пасля ўмяшальніцтва ЦВК рашэнне было змененае.

Навіны па тэме