Максім Гацак: беларусы ў Беларусі павінны мець магчымасць навучання на беларускай мове

12.03.2018, 13:42  |  Навіны » Грамадства

Максім Гацак: беларусы ў Беларусі павінны мець магчымасць навучання на беларускай мове

 

Намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак выступіў у падтрымку збору подпісаў з патрабаваннем спынення дыскрымінацыі беларускамоўных дзяцей і арганізацыі паўнавартаснай і якаснай працы дзіцячых садкоў з беларускай мовай навучання (азнаёміцца са зваротам можна тут https://petitions.by/petitions/1358?utm_source=notificationletter&utm_medium=email&utm_campaign=1358).

“Я як бацька трох беларускамоўных дзяцей на ўласным досведзе ведаю ўсе праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускамоўныя дзеці і іх бацькі ў Беларусі. Хрысціянскія дэмакраты, у тым ліку і СХР, не першы год выступаюць у падтрымку пашырэння беларускамоўнага навучання ў беларускіх садках і школах. І мы вельмі ўсцешаныя з’яўленню чарговай ініцыятывы на гэтай ніве”, - адзначыў ён.

Максім Гацак падкрэсліў важнасць рэалізацыі сапраўднага двухмоўя ў краіне, калі б беларусам у Беларусі было гарантаванае навучанне на беларускай мове ў межах крокавай дасяжнасці, калі б яго не трэба было выбіваць і за яго змагацца і калі б яно не зводзілася да фармалізму, калі пад беларускай шыльдай па-ранейшаму застаюцца расейскамоўныя садкі і школы, групы і класы.

Навіны па тэме