У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук

24 сакавіка 2018 19:04  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук

 

У Бабруйску затрымалі каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук.

Як паведамляе ў Facebook журналістка Марына Маўчанава, каардынатара БХД некалькі невядомых у цывільным затаўклі ў машыну без апазнавальных знакаў і павезлі ва УУС.

Сама Таісія Карпаўна на тэлефанаванне не адказвае.

Таісія Кабанчук была адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску на 24 сакавіка, але з прычыны таго, што ўлады перанеслі месца акцыі на ўскраек гораду і яе час на 25 сакавіка – калі будзе праходзіць акцыя ў Менску, адмовілася ад яе правядзення, бо збіралася браць удзел у акцыі ў сталіцы Беларусі.

Болей навін