На выездзе з Магілёва затрымалі 11 актывістаў кампаніі за справядлівую судовую сістэму

25 сакавіка 2018 12:37  |  Галоўныя навіны

На выездзе з Магілёва затрымалі 11 актывістаў кампаніі за справядлівую судовую сістэму

 

На выедзе з Магілёва раніцай 25 сакавіка затрымалі 11 актывістаў кампаніі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “За справядлівую і незалежную судовую сістэму” і сваякоў асуджаных па артыкуле 328 КК.

Актывістаў, якія накіроўваліся на дазволены ўладамі мітынг у Менску, затрымалі нібыта па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў.

“Такая нагода для затрымання нібыта за наркотыкі – гэта проста здзек, прававое бязмежжа”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін