Затрыманыя Уладзімір Шыла і Іван Бедка
У Беларусі працягваюцца затрыманні дэмакратычных актывістаў, у тым ліку і сябраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Гэтак, у Слоніме каля дома быў затрыманы Іван Бедка. Ён выйшаў з дому і накіроўваўся на маршрутку з тым, каб ехаць у Менск на святкаванні 100-годдзя БНР.
А на выездзе з Салігорска быў затрыманы Уладзімір Шыла з жонкай.