БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

21 мая 2018 09:52  |  Галоўныя навіны

БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

 

19 траўня ў Курапатах прайшла талака, у якой прынялі ўдзел сябры Менскіх гарадской і абласной арганізацый Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Сярод удзельнікаў былі сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі Дзяніс Садоўскі, яго намеснікі Галіна Каржанеўская і Пётр Папраўка, а таксама іншыя актывісты партыі.

Падчас талакі асноўная ўвага была ўдзелена афарбоўцы металічных крыжоў, чыстцы іх ад іржы, ўборцы смецця, а таксама ачыстцы лесу ад арганізаваных месцаў для шашлыкоў.

«Для нас і для ўсяго беларускага народа важна не забываць Курапаты, каб не дапусціць іх паўтарэння. Для БХД ж талака ў Курапатах ужо даўно стала традыцыйным і важным мерапрыемствам», – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

 

БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

 

БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

 

БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

 

БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

 

БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

 

БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)

 

Болей навін