Віталь Рымашэўскі: адбылася Сочынская капітуляцыя Лукашэнкі

24 жніўня 2018 11:16  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: адбылася Сочынская капітуляцыя Лукашэнкі

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў прызначэнне Міхаіла Бабіча амбасадарам Расеі і спецыяльным прадстаўніком Уладзіміра Пуціна ў Беларусі. Гэтыя прызначэнні сустаршыня БХД ахарактарызаваў як сочынскую капітуляцыю Аляксандра Лукашэнкі.

Кажа Віталь Рымашэўскі:

“Бабіч ніколі не быў дыпламатам. Бабіч – прадстаўнік Пуціна ў рэгіёнах РФ. Якія яшчэ вынікі сочынскага “адпачынку ад прэзідэнцкіх праблем” нас чакаюць? Мяркуючы па прызначэнні амбасадара, якога так доўга не хацелі ўзгадняць у Мінску, вынікі сочынскіх перамоваў для беларускіх уладаў сумныя. Варта чакаць бескампраміснага ціску з боку Расеі і ў іншых кірунках. Бабіч не проста пасол, гэта – спецпрадстаўнік Пуціна ў Беларусі. 

Не выпадкова і знакава тое, што ў Беларусь прызначылі не дыпламата, а былога прадстаўніка Пуціна ў расійскіх рэгіёнах.

Так Пуцін паказвае месца, адведзенае ім для Беларусі – у якасці васальнага рэгіёну. Так Пуцін дэманстартыўна паказвае месца Лукашэнку”. 

Болей навін