За выказванне меркавання Віталя Рымашэўскага аштрафавалі на 735 рублёў
Суд Менскага раёну 29 кастрычніка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь (735 рублёў) за тое, што ён стаяў на фоне бела-чырвонага белага сцягу і выказваў публічна меркаванне ў дачыненні да рэстарацыі “Поедем-поедим”.
Пры гэтым суддзя падчас паседжання спытаў у яго, ці меў ён дазвол на выказванне свайго меркавання і калі так, то хто яго даў. “Гэта ўсё, што трэба ведаць пра наш беларускі суд”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Палітык таксама нагадаў, што цяпер цягам году ён не можа быць заяўнікам любых масавых акцый.