БХД распрацавала канцэпцыю рэформ у медыцыне: чакаем вашых заўваг і прапаноў
Беларускія хрысціянскія дэмакраты распрацавалі канцэпцыю рэформ у сферы аховы здароўя, якая стане падмуркам для будучага законапраекту. Мы заклікаем экспертаў дасылаць свае прапановы і заўвагі на адрас bchd.info@gmail.com. Законапраект будзе пададзены ў Палату прадстаўнікоў на наступнай сесіі.
Актуальнымі праблемамі сістэмы аховы здароўя Беларусі на сёння з’яўляюцца:
• Узрастанне нагрузкі на сістэму аховы здароўя праз скарачэнне колькасці працаздольнага насельніцтва і росту колькасці спажыўцоў,
• Архаічная структура сістэмы аховы здароўя.
• Хранічнае недафінансаванне медыцыны.
• Недахоп медработнікаў.
• Невялікі адсотак лекараў, якія працуюць у першасным звяне,
• Каля траціны асоб з вышэйшай медычнай адукацыяй не займаюцца лячэннем людзей,
• Заробкі ў медыцыне застаюцца аднымі з самых нізкіх. Сістэма іх налічэння не спрыяе здаровай канкурэнцыі і самаўдасканаленню.
• Абмежаваная даступнасць лекараў паліклінік – чэргі да участковых лекараў, і лекараў-спецыялістаў, недахоп спецыялістаў і часу ў лекара на пацыента,
• Беларусы ледзь не найчасцей у Еўропе ходзяць у паліклініку – у сярэднім каля 12-13 разоў на год.
• Бяздумнае імпартазамяшчэнне: рэзка абвастрыліся цяжкасці з доступам да лекавых сродкаў замежнай вытворчасці,
• Увядзенне платы за некаторыя абследаванні.
У сувязі з гэтым БХД падрыхтавала свае прапановы па рэформе сферы аховы здароўя, якія ў тым ліку заснаваныя на пазітыўным досведзе краін былога сацыялістычнага лагеру і СССР. Мэтай рэформы з’яўляецца стварэнне сістэмы аховы здароўя, якой бы давярала большасць насельніцтва, задачамі – павелічэнне якасці і эфектыўнасці медычнай дапамогі. У прыватнасці, прапануецца:
Змяншэнне нагрузкі на дзяржаўную сістэму аховы здароўя
• Дазвол працадаўцам даваць аплочваемы адпачынак на хваробу без прадастаўлення «бальнічнага»,
• Глабальны перагляд падыходаў да кратнасці наведвання паліклінік – перагляд існуючых нарматываў па працягванні бальнічных, выдачы даведак, выпісак і г.д.
• Максімальнае развіццё высокіх тэхналогій дыстанцыйнай камунікацыі паліклінікі і пацыента.
Развіццё сектару прыватных медычных паслуг:
• змяншэнне бар’ераў пры ўваходжанні на рынак медычных паслуг,
• адмена рэгулявання тарыфаў на медычныя паслугі,
• наданне роўных правоў цэнтрам прыватнай медыцыны з дзяржаўнымі клінікамі,
• вывядзенне платных паслуг з дзяржаўных устаноў аховы здароўя, шляхам стварэння асобных структур на рынкавых умовах,
• Досвед Славаччыны – калі лекарам дзяржаўных паліклінік прапанавалі пайсці на прыватную практыку з паступовым выкупам свайго кабінета.
Развіццё і ўмацаванне амбулаторнага звяна
Умацаванне базы існуючых паліклінік:
• Аснашчэнне іх сучасным абсталяваннем,
• Развіццё высокіх тэхналогій у працы ўчастковых лекараў,
• Ліквідацыя кадравага дэфіцыту. Не дырэктыўнымі метадамі, а шляхам змены падыходаў да аплаты працы ў паліклініцы.
• Набліжэнне аховы здароўя да людзей – развіццё новых форм медычнага абслугоўвання (амбулаторыі, медычныя кабінеты) у новых мікрараёнах вялікіх гарадоў, дзе няма паліклінік.
• Адраджэнне і развіццё канцэпцыі сямейных лекараў, асабліва ў малых населеных пунктах.
Рэформа стацыянарнай медыцыны
• Змяншэнне колькасці стацыянарных месцаў і больш эфектыўнае іх выкарыстанне,
• Спрыянне стварэнню прыватных стацыянарных лячэбных устаноў,
• Перагляд існуючых пратаколаў лячэння захворванняў з пазіцый эканамічна эфектыўных метадаў даказальнай медыцыны,
• Павышэнне камфортнасці знаходжання ў айчынных шпіталях
Рэформа кіравання і фінансавання сістэмы аховы здароўя
• Празрыстаць падаткаў кожнага,
• Заахвочванне дабраахвотнага медычнага страхавання і павышэнне канкурэнтнасці ў гэтай сферы,
• Механізм падатковых вылічэнняў пры аплаце выдаткаў на лячэнне,
• Аптымізацыя структуры аховы здароўя – усё лішняе павінна быць скасавана.
• Дэцэнтралізацыя сістэмы, павышэнне магчымасцяў лекараў і пацыентаў на яе ўплываць.
• ПРЫЦЯГНЕННЕ ІНВЕСТЫЦЫЙ У АХОВУ ЗДАРОЎЯ