На сустрэчы ў Менску амеркавалі кампаніі БХД аб сцягу, мове, адукацыі і сацыяльных рэформах (фота)

21 снежня 2018 14:44  |  Галоўныя навіны

На сустрэчы ў Менску амеркавалі кампаніі БХД аб сцягу, мове, адукацыі і сацыяльных рэформах (фота)

20 снежня на сустрэчы ў Менску былі абмеркаваныя кампаніі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у падтрымку закона аб статусе бел-чырвона-белага сцяга, праекта закона аб адукацыі, рэформы ў падтрымку беларускай мовы, сацыяльныя рэформы.

У сустрэчы ўзялі ўдзел нацыянальныя і рэгіянальныя лідары БХД: Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова, Дзяніс Садоўскі, Марына Хоміч, Пятро Папраўка, Галіна Каржанеўская і іншыя, а таксама дэпутат Ганна Канапацкая.

 

На сустрэчы ў Менску амеркавалі кампаніі БХД аб сцягу, мове, адукацыі і сацыяльных рэформах (фота)

 

Праект закона аб статусе бел-чырвона-белага сцяга БХД прэзентавала ў траўні. За гэты час пры падтрымцы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай і Алены Анісім законапраект прайшоў ўзгадненне і на вясновай сесіі будзе вынесены на галасаванне.

“Гэта ганьба для краіны, што за першы дзяржаўны сцяг дагэтуль арыштоўваюць людзей падчас мітынгаў або спартыўных мерапрыемстваў. Ганьба для краіны і ўрада, калі нашы нацыянальныя сімвалы прыніжаюцца, а беларуская мова дыскрымінуецца і знішчаецца. Улады шмат кажуць аб абароне незалежнасці, пры гэтым апелююць да збройнага супраціў агрэсару. Але незалежнасць пачынаецца не з моцнай арміі, а з моцнага нацыянальнага духу, аб’яднання нацыі і павагі да асабістай гісторыі, культуры, мовы. Калі гэтага няма – зброя бескарысная, бо міліцыя і армія прададуць краіну за пяць капеек любому, хто іх прапануе, як гэта здарылася ў Крыме. 

 

На сустрэчы ў Менску амеркавалі кампаніі БХД аб сцягу, мове, адукацыі і сацыяльных рэформах (фота)

Абарона незалежнасці пачынаецца з абароны мовы, гісторыі, культуры”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, любую праблему ў Беларусі можна вырашыць калі людзі аб’ядноўваюцца разам і патрабуюць ад уладаў выкананне законаў.

Болей навін