БХД збірае подпісы за адмену пабораў з царкоўных мерапрыемстваў

30.04.2019, 17:06  |  Галоўныя навіны, Палітыка

БХД збірае подпісы за адмену пабораў з царкоўных мерапрыемстваў

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя пачала збор подпісаў супраць абавязковых выплатаў за царкоўныя і касцёльныя мерапрыемствы, уведзеных сумнавядомай пастановай Саўміну нумар 49.

"Мы лічым, што ўвядзенне такой нормы заканадаўства як паборы з цэркваў за масавыя мерапрыемствы, прывядуць толькі да напружанасці, адмены многіх святаў і ўрачыстых працэсіяў. Некаторыя мерапрыемствы ўжо адмененыя, што выклікала негатыўны рэзананс у СМІ і мясцовых хрысціянскіх грамадах. Віна за гэта кладзецца на адпаведныя дзяржаўныя ворганы", - сцвярджаецца ў звароце. 

"Распаўсюджванне дзеянні Пастановы і артыкула 10 Закона на грамадзян Беларусі, якія арганізоўваюць некамерцыйныя масавыя мерапрыемствы, такія як хросныя хады, пілігрымкі, паломніцтвы, масавыя хрышчэнні на адкрытым паветры ды інш., мяркуем, з'яўляецца парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкул 35 якой гарантуе нам права на свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь”.

Падпісанты Звароту патрабуюць адмяніць дзеянне Пастановы нумар 49  у дачыненні не толькі да цэркваў, але і да ўсіх некамерцыйных арганізацыяў.

У далучаным файле - бланк пастановы для цэркваў на аснове агульнай петыцыі за адмену Пастановы 49.

U-Savet-Ministrau-Respubliki-Belarus.doc [50 Kb]

Навіны па тэме