Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 27 прадстаўнікоў БХД
Акруговыя камісіі зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты 27 хрысціянскіх дэмакратаў. Перадусім яны былі вылучаныя пры падтрымцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Шэраг актывістаў, якія ішлі як шляхам збору подпісаў, гэтак і праз партыйнае вылучэнне, не былі зарэгістраваныя.
Зарэгістраваныя кандыдаты ад БХД
Баранавіцкая-Усходняя выбарчая акруга № 6 – Таццяна Малашчанка
Белавежская выбарчая акруга № 8 – Фёдар Петрусевіч
Пружанская выбарчая акруга № 9 – Міхаіл Новік
Наваполацкая № 24 – Валер Валажонак
Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34 – Таццяна Канеўская
Жлобінская выбарчая акруга № 40 – Галіна Каян
Палеская выбарчая акруга № 43 – Мікалай Чэчка
Гарадзенская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 50 – Яўген Дудкін
Жодзінская выбарчая акруга № 64 – Ева Сапрыгіна
Сеніцкая выбарчая акруга № 76 – Аляксандр Малашка
Заслаўская выбарчая акруга № 77 – Ігар Лабкоў
Бабруйская-Ленінская выбарчая акруга № 78 – Юлія Чарняк
Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84 – Алег Аксёнаў
Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86 – Любоў Кужалёва
Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87 – Надзея Мялькова
Магілёўская-сельская выбарчая акруга № 88 – Галіна Жвірбля
Асіповіцкая выбарчая акруга № 89 – Валянціна Пацкевіч
Шклоўская выбарчая акруга № 90 – Таццяна Шамбалава
Шабаноўская выбарчая акруга № 91 – Юрый Адамовіч
Васняцоўская выбарчая акруга № 93 – Валянцін Фралоў
Свіслацкая выбарчая акруга № 94 – Дзмітрый Казакевіч
Купалаўская выбарчая акруга № 95 – Пётр Папраўка
Чкалаўская выбарчая акруга № 96 – Надзея Гацак
Грушаўская выбарчая акруга № 98 – Таццяна Усіновіч
Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга № 99 – Андрэй Шамятовец
Заходняя выбарчая акруга № 102 – Валер Бычкоўскі
Пушкінская выбарчая акруга № 103 – Вольга Кавалькова
Заклікаем далучацца да камандаў кандыдатаў і да кампаніі назірання.