Севярынец у Наваградку: быць ці ня быць Беларусі

12.11.2019, 19:24  |  Навіны » Палітыка

Севярынец у Наваградку: быць ці ня быць Беларусі

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў сустрэчу і прэзентацыю сваіх кнігаў у Наваградку.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала абарона незалежнасці Беларусі. Севярынец ацаніў становішча з падпісаннем чарговай дамовы аб "эканамічнай інтэграцыі" з Расіяй як вельмі сур'ёзнае. На яго думку, мы перажываем гістарычны момант, калі важыцца пытанне, быць ці ня быць Беларусі.

Акрамя падпісання петыцыяў, апошнім сродкам абароны застаюцца масавыя вулічныя акцыі, лічыць Севярынец.
Таксама абмяркоўваліся перазахаванне Каліноўскага і масавы выезд на ўрачыстасці ў Вільню, кампанія 2020 года і кнігі Паўла Севярынца.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы падпісалі звароты ў абарону беларускага лесу і патрабаванне вяртання льготаў чарнобыльцам.

Навіны па тэме