Экс-кандыдата Змітра Казакевіча аштрафавалі на 20 базавых

18 лістапада 2019 15:44  |  Галоўныя навіны

Экс-кандыдата Змітра Казакевіча аштрафавалі на 20 базавых

 

Былога кандыдата ў дэпутаты ад БХД Змітра Казакевіча суд Менскага раёну аштрафаваў 18 лістапада на 20 базавых велічынь. Ён прызнаны вінаватым паводле артыкулаў 17.1 і 23.4 КаАП у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыянтам.

Зміцер Казакевіч адзначыў, што злавіў сведкаў, у тым ліку ўчастковага, на хлусні. Актывіст збіраецца абскарджваць рашэнне суду і заявы сведкаў.

Кандыдат у дэпутаты Зміцер Казакевіч быў затрыманы і збіты разам з іншымі актывістамі 3 лістапада ў Курапатах. Ён быў адзіным, каго не судзілі на наступны дзень. 5 лістапада актывіста знялі з выбараў, а на 18 лістапада, на дзень пасля выбараў, яго выклікалі ў суд.

Болей навін