Аб удзеле БХД у палітычнай кампаніі 2020 года

26 лістапада 2019 10:09  |  Галоўныя навіны

Аб удзеле БХД у палітычнай кампаніі 2020 года

 

У адказ на запыты адносна ўдзелу БХД у кампаніі 2020 года, паведамляем: згодна рашэння Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ад 6 кастрычніка 2018 года, “каб прадставіць персанальную альтэрнатыву рэжыму, БХД лічыць патрэбным разам з партнёрамі па правацэнтрысцкай кааліцыі правесці ў Беларусі шырокую кампанію праймерыз і вызначыць адзінага прамоўцу падчас “прэзідэнцкай кампаніі” – гатовага як да ўдзелу, так і да байкоту (у выпадку ўзмацнення рэпрэсіяў ці нерэгістрацыі адзінага).

Такім чынам, БХД прымае ўдзел у праймерыз правацэнтрыстаў. У якасці партыйнага кандыдата для ўдзелу ў праймерыз БХД вылучае Паўла Севярынца. Мы заклікаем усіх неабыякавых грамадзян Беларусі, незалежна ад абранай формы пратэсту супраць несвабодных і несправядлівых выбараў, далучацца да кампаніі “Права выбару”, каб разам фіксаваць парушэнні, супрацьдзейнічаць фальсіфікацыям і змагацца за свабодныя і справядлівыя выбары”.

Болей навін