Севярынца будуць судзіць 5 снежня за "Сустрэчу свабодных людзей"

27.11.2019, 09:52  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынца будуць судзіць 5 снежня за "Сустрэчу свабодных людзей"

 

Сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца выклікаюць у чацьвер 5 снежня на 09.15 у Цэнтральны суд Менску для разгляду справы па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэксу - "парушэнне парадку правядзення ці арганізацыі масавых акцыяў".

Гаворка ідзе пра "Сустрэчу свабодных людзей", праведзеную як мерапрыемства зарэгістраваных кандыдатаў на "выбарах" у суботу 16 лістапада.
Санкцыя па артыкуле 23.34 прадугледжвае штраф да 50 базавых велічыняў ці арышт да 15 сутак.
- Скончыліся так званыя выбары, і Лукашэнка штурхае нязгодных беларусаў у падрыхтаваныя для іх камеры, - пракаментаваў прэс-службе БХД гэты выклік Павел Севярынец. - Але рана ці позна гэтак жа скончыцца і сам рэжым. І тады ўжо сам кіраўнік рэжыму атрымае позву на суд. Толькі сапраўдны і справядлівы.

Навіны па тэме