На праспекце Незалежнасці супрацоўнікі ДАІ затрымалі Вольгу Кавалькову

27 снежня 2013 18:23  |  Галоўныя навіны

На праспекце
Незалежнасці ў Менску ў раёне плошчы Перамогі супрацоўнікі ДАІ спынілі
аўтамабіль актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Вольгі Кавальковай.

 

Актывістка ехала на
аўтамабіле з налепкамі “Стоп-падатак” па праспекце ў бок цэнтру горада,
калі яе каля 18:05 спынілі міліцыянты. Прычын спынення яны не патлумачылі, і
запатрабавалі ад’ехаць да іншага супрацоўніка ДАІ. Толькі там Вользе
Кавальковай патлумачылі, что яе спынілі за тое, што яна сігналіла. Актывістка
не выключае, што ёй выпішуць штраф.

 

Вольга Кавалькова
таксама паведаміла, што міліцыянты не пускаюць аўтамабілі ў цэнтр Менска і
разварочваюць іх у раёне плошчы Перамогі.

Болей навін