«Даўно пара б узяцца за гэтыя могілкі! Дзякуй вам!”
Шчырыя словы падзякі не раз чулі мы сёння з Аленай Шабуняй пад час збору подпісаў за добраўпарадкаванне закінутых могілак у Клінах, адмысловым раёне Віцебска. Рашэнне патрабаваць ад уладаў, спецкамбінату, епархіі ўвагі і павагі да месцаў пахавання ўзнікла ў актывістаў ды неабыякавых людзей, якія тыя могілкі прыбіралі ад смецця і лісця на Дзяды. Склалі зварот і накіраваліся да месцічаў па подпісы.
У гаражах заўсёды ёсць нехта, ад подпісаў ніхто не адмовіўся, затым крочылі паўз могілкі, заўважыўшы наводдаль машыну, некалькі чалавек, што мітусіліся па могілках. Як аказалася—спецкамбінат на чале з глядзельшчыцай могілак.
– Не трэба подпісы збіраць, мы ж прыбіраем.
-Чаму не трэба? Дрэнна прыбіраеце. Вунь бачыце, колькі смецця й лісця мы назбіралі
-Прыбіраем, траўку косім.(то праўда, траўка скошана, інакш тут ўжо дзікуны б завяліся)
-Пэўна, пасля матэр’ялаў у інтэрнэце атрымалі ад начальства? Навошта да таго даводзіць?
– Кожны дзень атрымліваю, я ж адказная за чацвёра могілак…
Прыйшла грузавая машына, працоўныя пачалі грузіць смецце, што мы назбіралі, мяхі з лісцем, спрытна ўзяліся за граблі ды так па-майстэрску грэблі, што воку было прыемна.
А мы крочылі далей па подпісы ў бліжэйшыя дамы.
Сэнс ад нашай працы ёсць. Вельмі спадзяемся, што адной праблемай у Віцебску стане меней.
Таццяна Севярынец