За выключэнне алкаголю са спісу харчовых прадуктаў сабралі 1000 подпісаў
Завяршыўся чарговы этап кампаніі “Жыццё без алкаголю”. Мэтай кампаніі з’яўляецца вывад Беларусі з сумнага спісу дзесяці самых п’ючых краін свету. Праграма мерапрыемстваў будуецца на неабходнасці развіцця ў РБ цвярозага жыцця, выхавання здаровых і актыўных людзей.
Цяперашняя сітуацыя з алкагольнымі напоямі характэрна тым, што перад намі ўзнікла небывалая за апошніях сто год сітуацыя. Гэта – звышдаступнасць алкаголю, таннасць і неабмежаванасць его распаўсюджання.
Для прыкладу возьмем такі цікавы факт. У Мінску ў шырокім продажы больш за 100 гатункаў гарэлкі (для параўнання ў СССР быў адзін, максімум два гатункі). І кожная бутэлька з гэтай сотні мае мізэрны кошт: – дзве-тры бутэлькі за 1 кг. кілбасы. У часы СССР – наадварот за 1 бут гарэлкі (5р 30коп) можна было набыць – 2 кг. кілбасы (2 р 20 кап) і пару сыркоў на закуску. Не дзіва, што па ужыванню алкаголбных вырабаў мы даўно перасягнулі савецкія “дасягненні”, якія, як вядома, вымусілі тагачасны ўрад увесці так званы гарбачоўскі напоўсухі закон у 1985 годзе.
Высілкі грамадства па ацверазенні грамадства зусім нядаўна далі плён. У Мінску прапанаваны грамадскімі актывістамі дазвол продажу алкагольных напояў ў Мінску толькі з 9.00 па 22.00 гадзін быў зацверджаны гарадскімі ўладамі. Але гэты расклад праіснаваў толькі некалькі месяцаў – его адмянілі. Прычына: вельмі моцныя рычагі ў нашага алкагольнага лоббі. Вінна-гарэлачны завод “Крышталь”, напрыклад, уваходзіць у дзясятку самых заможных кампаній Беларусі.
Аднак усё больш людзей паднімаюць свой голас ў барацьбе за выхад РБ з алкагольнаг тупіка, сапраўднай алкагольнай катастрофы. Ствараюцца грамадскія арганізацыі (Інфармацыйцна-метадычны цэнтр “Жыццё без алкаголю”, Ананімныя Алкаголікі), праводзяцца сустрэчы і семінары на базе цэркваў (напрыклад “Анастасіс – у Жыровіцах) і г.д.
Цяперашняя праца будавалася па некалькіх накірунках. Адной з цэнтральных тэмаў кампаніі з’яўялялась праца па ўвядзенню ў Рэспубліцы Беларусь правіл норм гандлю і продажу, якія будуць спрыяць абмежаванню даступнасці алкагольных вырабаў. Даўно пара нармалізаваць продаж віна-гарэлачнай прадукцыі. Цяпер можна набыць гарэлку, віно альбо піва дзе заўгодна. Няма аніякіх абмежаванняў на месцы продажы гэтай прадукцыі. Даўно трэба зрабіць спецыльныя аддзелы і спецыялізаваныя магазіны па продажу алкагольнай прадукцыі. Так дарэчы было Ў СССР і так у краінах Скандынавіі.
У сувязі са сказаным на новым этапе кампанія “Жыццё без алкаголю” развівала наступную ініцыятыву: выключыць алкагольныя вырабы са спісу харчовых прадуктаў. Быў створаны падпісны ліст і на працягу некалькіх тыдняў збіраліся подпісы. Сабрана больш за 1000 подпісаў. Подпісы мяркуецца паслаць у розныя каміссіі Палаты Прадстаўнікаў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
Наступным этапам мяркуецца правядзення Круглых сталоў, семінараў і іншых мерапрыемстваў па абмеркаванню паднятых праблем.
Кіраўнік кампаніі “Жыццё без алкаголю” Анатоль Астапенка.