Віцебская пакутніцкая
Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж ідзе,
Паліклінікі не будуюць – цяжка грамадзе.
Стаяць рамонты, сродкі міма. А жыцё ідзе.
Захварэеш – едзеш далёка. Дзень стаіш у чарзе.
Вунь ідзе дзядзька вельмі важны – гэта ж спадар Дзяркач.
А з ім разам доктар Цітовіч – завітайце да нас.
Нас не чуюць, нас не бачаць: мы ім – пыл і бруд.
Дзе ж знайсці нам абарону, каб не быў капут?
Дзесьці падзелі нашы грошы, дзесьці зніклі яны…
Без паліклінік цяжка нам, цяжка – блізка да труны.
Трэба ўзяца ўсім нам разам добра правучыць
тую уладу, што ўсё забрала, усё, як мае быць.
А ну ідзіця ды адкажыця за свае дзялы!
Ад народу, вы слугі якому, не чакаць хвалы.
Ад панядзелка да панядзелка снег ужо ідзе,
Паліклінікі не будуюць – цяжка грамадзе.