У Воршы няма грошаў на абсталяванне ходнікаў (фота)
Актывістка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Вольга Бугай атрымала з Аршанскага райвыканкаму адказ на калектыўны зварот з просьбай абсталяваць ходнікі на вуліцы Пралетарская ў Воршы.
“Кошт прац па рэалізацыі схемы арганізацыі дарожнага руху складае каля 40 млн рублёў, выкананне дадзенага мерапрыемства ў сапраўдны час не ўяўляецца магчымым у сувязі адсутнасцю фінансавання”, – гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Пальвінскага.
Разам з тым міжраённаму аддзелу ДАІ даручана разгледзець пытанне ўсталявання дарожных знакаў, якія абмяжоўваюць рух транспартных сродкаў па вуліцы Пралетарская.