Сабачае сэрца, альбо інтэрв’ю з Палканам-2
Я ўжо вас знаёміла з маім суседам Палканам. Нядаўна сустрэліся зноўку.
Ён вяртаўся са шпацыра, а я з нейкай установы. Паглядзеў на мяне ўважліва:
Э, суседка, ваў, ты зноўку нечым заклапочана?
Палканчык, даражэнькі, ну вось ты мне падкажы, што рабіць?
В-ваў! А што на гэты раз цябе хвалюе?—Палкан падабраўся, яму спадабалася быць зоркай інтэрнэту.—Інтэрв’ю будзеш браць?
(Ведае хітраван, што потым атрымае ганарар цукровай косткай)
Калі толькі ты даш згоду..(ой, файна, што ўгаворваць не трэба)
Ну, вваў, кажы хутчэй!
Ёсць у Віцебску прыют для бяздомных жывёлаў…
На Старабабінічэскім тракце? Ведаю, а хто ў горадзе не ведае? Туды ж людзі ездзяць, дапамагаюць таму прыюту. Колькі ж костак туды вязуць!-Палкан прыжмурыўся, нават сліна з рота пацякла, слізнуў языком, дадаў:- Там жа катоў 30 штук з кацянятамі. І сабакаў ажно 120 ды й шчанюкоў 20. Як яны толькі ўжыва-ва-юцца? Я б не змог, ваў!-надыбіў поўсць Палкан.
А што ж рабіць, Палкан? У цябе вунь цудоўная гападыня, нічога для цябе не шкадуе, сам хваліўся.
То так, ваў, іх жа па ўсяму гораду назбіралі, чыі гаспадары павыкідалі на вуліцу. І мой знаёмы Чэсь там апынуўся. Шкада мне яго. Бывала, разам на шпацыр выходзілі. Так нам весела было! Як ўзгадаю, як ён там, без гападара у-у-у – на вочы Палкана навярнуліся слёзы: – Я гаспадара таго пар-р-р-ваў бы на шматкі. Як сустракаю, дык глядзець не магу, абавязкова насваруся, гаспадыня ледзь стрымлівае!
Ну дык вось, Палкан, жылося ім у прыюце неблага: добрая галоўная дырэктарка Наталля Зубава ўсё рабіла, каб гэтым няшчасным было і цёпла, і вольна, і сытна. Але ж прыют належыць спецкамбінату, там начальнік Юры Глушко кажа, што грошаў горад дае вельмі мала, прыют трэба за-чы-няць.
Як так? Ваў, р-р-р, ваў! А тых сабакаў ды шчанюкоў куды?-расперажываўся Палкан:–Ну, суседка, дрэнная навіна, ваў!
То так, даражэнькі, і куды толькі не звяртаецца Наталля, куды толькі не піша—безвынікова. Прыюту патрэбныя грошы: заробкі трэба плаціць і Наталлі, і дзвум дактарам, і дзвум паварам, і шасці працоўным . Там гэтыя людзі вельмі патрэбныя. А чыноўнікі адпіхваюцца ды адмолчваюцца. Кінулі ўсяго толькі 54 мільёны, а трэба мінімум як 134: той жа газ, электрычнасць, лекі.. Вось і не ведаю, чым дапамагчы…
У-у-у-у – завыў у роспачы Палкан.
Ты ж разумееш, што калі проста ўсіх гэтых котак з кацянятамі ды сабакаў выкінуць на вуліцу, як ім прыйдзецца цяжка. Яны не даруюць людзям такога здрадніцтва, адзічэюць, будуць кідацца на людзей, гэта вялікая небяспека. І хоць усе яны ад шаленства прывітыя, а ўсё хварэць пачнуць. Дзе той доктар будзе? Ці проста ўсыпяць…
Палкан плакаў і выў. І я разам з ім. Адмовіўся ад смачнага ганарару, сказаў, што ахвяруе яго для тых няшчасных з прыюту, нават паабяцаў прынесці нешта і для котак…
Я ў задуменні ад яшчэ адной несправядлівасці пайшла дадому пакаваць нешта для небарэкаў, каб назаўтра адвезці ў прыют. У дзверы нехта пашкрабаў –Палкан! У зубах трымае паперку:”Ввось, напішы разліковы рахунак прыюту. Можа знойдуцца добрыя людзі, хто зможа дапамагчы, ваў!”
Ты ж мой добры сусед! Скаланулася тваё сэрца ад болю і жалю да братоў па крыві. Сабачае сэрца вернае, спачувальнае. А нашае, людзі?
Выконваю даручэнне Палкана. Ён вельмі спадзяецца, што мы свайму, чалавечаму, сэрцу не здрадзім і ўратуем прыют.
Реквизиты приюта:
Расчётный счёт: 313 241 061 3018 в Дирекции ОАО «Белинвестбанк» по Витебской области, код банка 739, УНП 300082155. Получатель платежа: ГП «Спецавтобаза г. Витебска». Назначение платежа: «На спасение животных».
PS Дарэчы, закрыццё прыюту дадасць праблемаў і медыцыне горада, з якой і так не ўсё добра.