Пакуль спіць беларус – чыноўнікі руляць
Калыханка для дарослых “Пакуль спіць беларус – чыноўнікі руляць”.
Рулілі, руляць і будуць руліць тымі, хто спіць. Гэй, беларус, прачынайся!
З павагай і надзеяй Віцебскі творчы калектыў “Энтузіясты”.
Пакуль спіць беларус – чыноўнікі руляць
Спіце ўсе пакрысе, засынайце памацней,
Добра жыць усім у сне абяцаем шчыра-шчыра:
Кошты вам падвысім мы за кватэры, за дамы,
За святло, ваду, цяпло, каб адразу вам дайшло!
Баю-бай, баю-бай, вельмі моцна засынай!
Пакуль спіць Беларусь, мы Указы ёй настрочым,
Што вышэй за Закон – робім тое, што захочам:
Хочам добра-добра жыць, рэчы модныя насіць,
Мець па дому не адному і салодка есці-піць!
Баю-бай, баю-бай – назаўсёды засынай!
Мы ў клопатах аб вас вам адключым ваду, газ,
Каб ніхто не пасмеў прачынацца на прыпеў:
Пакуль спіце, кошт расце за паветра і за цень,
Заплаціце за катэджы, у каторых мы жывем!
Баю-бай, баю-бай, спі і шчасця не чакай!
Усю праўду пра жыццё растлумачыць тэлевізар:
Што за што і пра што трэба ведаць вам пра візы,
Пра вандроўкі за мяжу, пра пітное ў гаражу
І пра наш “цяжолы” крыж—засынай і ты, малыш!
Баю-бай, баю-бай, як прачнешся, не чакай
Не чакай ты рэформ – усё ў нас стабільна-добра,
Заплаці ты налог, каб не снілася нічога!
Хто не хоча зразумець, той прыгоды будзе мець:
Набудую яшчэ турмаў! Будзеш ведаць, як шумець!
Баю-бай, баю-бай, лепш вачэй не адкрывай!
Нам жа санкцыі знялі, мы ж да ручкі давялі
Стан правоў, і ўсе СМІ – што раскажуць вам яны?
Канстытуцыю змянілі, выбарамі абдурылі,
Выдадзім яшчэ ўказ: узяць налог за гэты сказ!
Баю-бай, баю-бай, слухай нас і засынай!