Камітэт выратавання прадпрымальніцтва звернецца ў Канстытуцыйны суд
У Менску прайшло пасяджэнне Камітэту выратавання прадпрымальніцтва. Напачатку грунтоўны агляд эканамічнага становішча зрабіў вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў. Выступілі лідары прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў і Алесь Макаеў, прадстаўнікі ІП Менску, Барысава, Гомеля, Кобрына, Салігорска.
Сябры Камітэту вырашылі скласці запыт у Канстытуцыйны суд Беларусі адносна законнасці сумнавядомага указу N 222, арганізаваць шэраг акцыяў у падтрымку ІП за мяжой і працаваць над тым, каб прадпрымальнікі далучыліся да Дня Волі 25 сакавіка.
У сустрэчы ўзялі ўдзел сустаршыня БХД Павел Севярынец, а таксама кіраўнікі Менскай і Берасцейскай арганізацыяў БХД Вольга Кавалькова і Віктар Гарбачэўскі.
Наступная сустрэча КВП пройдзе ў Менску 21 сакавіка.