Цячэ жыццё…ў равок, або “Мужык у 60 – не мужык,а конь”
Цячэ жыццё…ў равок, або “Мужык у 60 – не мужык,а конь”
Лукашэнка: “Мужык у 60 год – не мужык, а конь…”
Для беларуса гэта камплімент або абраза?
Віцебскі творчы калектыў “Энтузіясты” на гэты конт выказаў сваю думку, стварыўшы новы кліп на мелодыю песні “Цячэ вада ў ярок”.
Цячэ жыццё…ў равок, або “Мужык у 60 – не мужык,а конь”
Цячэ жыццё…ў равок
Хутка цячэ жыццё –
Вось ужо шэсцьдзесят.
Хто ты, мужык?
Ты –конь!
Ідзі, працуй хутчэй,
Пенсія – брык – з вачэй!
Не дажывеш – лягчэй!
Уладзе лягчэй жыць—
Не трэба цябе карміць!
Цмокам кроў высмакчэ,
Акруціць ланцугом,
Набрэша з цэлы дом,
Слоў павуцінне тчэ.
Сцячэ жыццё ў ярок…
Каму сказаць папрок?
Каму пажаліцца?
Маўчыш? Тады – капут!
І ўласны твой хамут
З цябе не зваліцца!
Хутка цячэ жыццё –
Вось ужо шэсцьдзесят.
Хто ты, мужык?
Ты –конь!
Ідзі, працуй хутчэй,
Пенсія – брык – з вачэй!
Не дажывеш – лягчэй!