Супраць кантрольнага чыпа на таксометры таксі
Супраць увядзення кантрольнага чыпа на таксометры таксі выступаюць прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Гародні. Ужо складзены адпаведны зварот для накіравання ў Нацыянальны банк, Раду міністраў ды адміністрацыю прэзідэнта, – кажуць актывісты па зборы подпісаў.
– Атрымліваецца так, што згодна гэтай пастановы мы павінны самі аплаціць наш кантроль за ўласныя грошы. – Калісьці ў 90-х гадах з’явіліся на прасторах СНД прадпрымальныя грамадзяне, якія аўтаўладальнікам прапаноўвалі купіць цэглу. Калі тыя адмаўляліся, цэгла ляцела ў лабавое шкло аўтамабіля гэтага аўтаўладальніка. Сённяшняе патрабаванне ўлады я магу параўнаць з той даўняй прапановай купіць цэглу.
У таксометр усталёўваецца падаткавікамі чып, за які бярэцца закладны кошт у памеры 1 500 000 рублёў з таксістаў. Пры малых заробках – гэта дадатковыя, выдаткі, – заўважаюць актывісты падпісной кампаніі.