Культурніцкая імпрэза да Дня паэзіі
“Ты – боль, паэзія. Ты – бой.
Ты – праўды непрыступнай вежа”…
Гэтыя вядомыя радкі сучаснага аўтара будуць эпіграфам да літаратурна-мастацкай вечарыны. Прысвечана яна Сусветнаму дню паэзіі і збярэ пад сваё крыло паэтаў з Мінска і глыбінкі.
Выступяць Алесь Спіцын і Наталля Бордак, прагучаць вершы Ніла Гілевіча, Уладзіміра Някляева, а таксама двух Міколаў – Куксо і Шаравара. Аздобіць імпрэзу вядомы бард Андрэй Мельнікаў.
Вечарына адбудзецца 22 сакавіка, у аўторак, на сядзібе па адрасу вул.Чарнышэўскага, 3. Пачатак у 18.00.