11 красавіка лідары прадпрымальніцкага руху правядуць прэс-канферэнцыю
У панядзелак 11 красавіка а 12.00 у Мінску па адрасе Чарнышэўскага 3а пройдзе прэс-канферэнцыя лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі, на якой будзе абвешчана пра пачатак кампаніі збору 50.000 подпісаў за адмену сумнавядомых указаў №222 і 48.
Кампанія распачынаецца ў рамках Камітэта выратавання прадпрымальніцтва, які быў створаны ў пачатку 2016 года на хвалі пратэстаў ІП.
Плануецца ўдзел Аляксандра Макаева, Віктара Гарбачова, Анатоля Змітровіча, Мікалая Чарнавуса і іншых лідараў прадпрымальніцкага руху з Мінску і рэгіёнаў.
Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.