Гомельскія сябры БХД патрабуюць ліквідаваць манаполію дзяржавы ў сферы ЖКГ (фота)
У Гомелі адбыўся сход абласной арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, на якім былі абмеркаваныя планы дзейнасці гомельскіх хадэкаў, бягучыя кампаніі. У прыватнасці, было вырашана пачаць кампанію супраць росту тарыфаў ЖКГ.
Пасля сходу прадстаўнікі БХД разам з сустаршынёй Віталём Рымашэўскім і абласным каардынатарам Аляксандрам Шарыпавым пачалі на вуліцах гораду збор пад адпаведным зваротам да ўладаў з патрабаваннем рэформаў сістэмы ЖКГ і спынення росту тарыфаў ЖКГ. Хрысціянскія дэмакраты плануюць пашырыць кампанію на ўсю Беларусь.
Асноўныя патрабаванні – канкурэнцыя на рынку жыллёва-камунальных паслуг, ліквідацыя дзяржаўнай манаполіі, празрыстае выдаткоўванне бюджэтных сродкаў.
“Здзівіла тое, што не ўсе людзі падпісваюцца пад зваротам. Так, адна жанчына заявіла, што больш давярае дзяржаве і не хоча пускаць прыватніка ў ЖКГ. У цэлым жа людзі прыхільна ставіліся да звароту і ахвотна падпісваліся пад нашымі прапановамі”, – адзначыў Аляксандр Шарыпаў.