Бабруйскія ІП: ніякія подпісы не дапамогуць – толькі майдан! (фота)
Бабруйскія актывісты БХД 14 красавіка наведалі мясцовых прадпрымальнікаў з падпіснымі аркушамі ад Камітэта ратавання прадпрымальнікаў. Раздавалі іх ІП і наёмным работнікам з мэтай, каб яны сабралі подпісы у сваіх калегаў.
“Бралі з задавальненнем. Двое толькі сказалі, што самі падпішуць. Збіраць няма часу. Неўзабаве дамовіліся сустрэцца і абмеркаваць сітуацыю. Некаторыя казалі, што ніякія подпісы не дапамогуць -толькі майдан!” – паведаміла прэсавай службе БХД каардынатар аргкамітэту ў Бабруйску Таісія Кабанчук.
“Некалькі сказалі, што іх гэтыя законы не тычацца, але ўзялі аркушы пасля слоў пра салідарнасць”, – адзначыла яна.