Жыхарка Менску: Няўжо трэба выйсці на плошчу, каб нашу праблему пачуў прэзідэнт? (фота)

21 красавіка 2017 18:15  |  Палітыка

Жыхарка Менску: Няўжо трэба выйсці на плошчу, каб нашу праблему пачуў прэзідэнт? (фота)

 

У канцы 2015 года
дом №7 па вуліцы Лынькова ў Менску з
вялікай цяжкасцю адбіўся
ад незаконнага будаўніцтва крамы “Міла” на зялёнай
зоне, прама ля пад’ездаў. Пад націскам грамадскай думкі Інспекцыя
дзяржбуднагляду адклікала ў ТАА “Парфюм Трэйд” ліцэнзію на будаўніцтва.

Ды людзі
радаваліся заўчасна. Сёлета ў сакавіку пятачок двара нечакана зноў абгарадзілі,
прыбыла тэхніка, спешна распачаліся будаўнічыя работы. “Міла”, якая ўсё
праплаціла, вяртаецца на двор у 0,11 га (Для адводу вачэй выгараджана меншая
тэрыторыя).

Жыхарам-актывістам
па другім коле давялося адсылаць калектыўны зварот (107 подпісаў): у
адміністрацыю Фрунзенскага раёна Менска, у раённую і гарадскую пракуратуры, у
Дэпартаменты тэх- і буднагляду, у Адміністрацыю прэзідэнта. Аднак ні ўлада, ні
наглядны органы цяпер не адказваюць – як вады ў рот набралі. Ніхто не хоча
браць на сябе адказнасці за парушэнне правоў жыхароў.

“Няўжо трэба
выйсці на плошчу, каб нашу праблему пачуў прэзідэнт і спыніў парушэнні ў
архітэктуры горада і адміністрацыі Фрунзенскага раёна?” – так піша ў Генеральную пракуратуру жыхарка дома Алена Папковіч.

Заднім чыслом, у
дадатак да будоўлі, на ТАА аформлена стаянка на 12 месцаў. Не будзе ні каштанаў,
ні месца прыпаркаваць аўто, ні горкі для дзіцячых санак… “Міла”, прэч з нашага
двара!”, – патрабуюць жыхары.

 

Жыхарка Менску: Няўжо трэба выйсці на плошчу, каб нашу праблему пачуў прэзідэнт? (фота)

Болей навін