У аўторак вызваляюць Паўла Севярынца

15.05.2017, 11:27  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У аўторак вызваляюць Паўла Севярынца

 

У аўторак, 16 траўня, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна прыкладна а 14:30 мусяць вызваліць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які быў асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 1 траўня ў Менску.

Увогуле за няпоўныя тры месяцы вясны Павел Севярынец правёў за кратамі ў суме 40 дзён: з 12 па 27 сакавіка, з 31 сакавіка па 10 красавіка і з 1 па 16 траўня.

Таксама за вясну яго двойчы аштрафоўвалі ў суме на 2300 рублёў (каля 1200 даляраў).

Навіны па тэме