Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?

25 мая 2017 10:55  |  Блог Таццяны Севярынец

Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?

 

Віцебск даўно ўжо
праславіўся як горад доўгабудаў. Чаго толькі не плануе гарвыканкам штогод! Тут
вам і школкі, і дзіцячыя садкі, і паліклінікі, і гінекалагічныя карпусы, і лазня-аздараўляўчы
комплекс, і… Прычым шмат якія аб’екты качуюць у планах з года ў год, а
некаторыя ўвогуле знікаюць у невядомым накірунку, так і невыкананыя. Завісаюць жырафамі
будаўнічыя краны, гойдае вецер тросы. Людзі чакаюць. Гадамі…

“Інвестыцыйная
праграма горада Віцебска на 2017 год”, зацверджаная гарсаветам, уключае 36
пунктаў. Сярод іх – паліклініка ў мікрараёне Поўдзень 7а. Тройчы пачынаючы з
2010 года тут распачыналася будаўніцтва. У студзені
2017-га старшыня гарсавета сп. Бялевіч бадзёра нас упэўніваў на сустрэчы, што ў
гэтым годзе паліклініка будзе дабудаваная, падведзена пад дах, бо выпрасілі на
тое грошы ў кітайцаў.

І сапраўды,
прастаяўшы год у нерухомым стане, зноўку запрацавалі краны, цяжка соўгаючыся па
рэйках, заварушыліся будаўнікі, сцены паліклінікі сталі хутка падымацца. У месцічаў,
якім абрыдла па патрэбе матацца паміж амбулаторыяй і паліклінікай №2 аж на
Маркаўшчыну, прабудзілася надзея, што нарэшце гэтая мітусня скончыцца.

А мы, віцебскія
“шчупакі”, сябры аргкамітэта БХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну для
ўсіх” не пакідаем без увагі справы, за якія ўзяліся, каб патрабаваць ад
чыноўнікаў выканання іх жа абяцанняў і планаў.

І вось як выглядае
паліклініка на “Поўдні 7а 24 траўня 2017 года… Стаяць нерухома тры краны
жырафамі, праёмы вокнаў і недабудаваныя сцены прыкрыты цэлафанам, гэта значыць,
закансерваваныя. І гэта значыць, што наступнае ўзнаўленне будоўлі, пазначанае ў
інвестыцыйнай праграме пад пунктам 26, адбудзецца … у якім лахматым годзе?

І начальнік
абласнога ўпраўлення аховы здароўя сп. Юрый Дзеркач прынародна шчасліва
запэўніваў, што менавіта кітайскія грошы дапамогуць завяршыць будаўніцтва гэтай
паліклінікі. Дык што, ужо праелі? А, ну так, дэнамінацыя, падскочыўшыя кошты –
што вы хочаце?

Дарэчы, на
будаўніцтве лазне-аздараўляльчага комлексу амаль тая ж карціна алеем. І ён
непадалёку, наўскасок ад паліклінікі…

А напрыканцы
года, аналізуючы выкананне гадавога плана, бессаромна прызнаюцца: “План
выкананы на 42%”.

Пракатвае: ніхто
чыноўнікам порку за чарговы правал інвестыцыйнага плана чыніць не будзе, не ўпершыню
– ужо гады з тры запар лічба вышэй не падымаецца. А ўзнагарода чакаецца,
урачыстая, з кветкамі і прэміямі. А што там краны над горадам завісаюць, дык
няхай сабе. Без іх як бы і Віцебск не Віцебск…

Толькі ж асабліва
ў спячку не ўпадайце, спадарства!

P.S. Пункты
“Інвестыцыйнай праграмы горада на 2017 год” №№20, 21 “Будаўніцтва чацвёртай,
будаўніцтва пятай чэргаў могілак “Копці”… Міласці просім тых, хто чагосьці
чакае ад улады. Так цынічна выглядае запланаванае і рэчаіснасць.

Таццяна Севярынец

 

Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?
Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?
Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?
Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?
Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?

Болей навін