У Гродне ідзе кампанія за рамонт дарог у жылым сектары па вуліцы Гагарына (фота)
У
Гродне хрысціянскія дэмакраты праводзяць кампанію з мэтаю рамонту дарог у жылым
сектары па вуліцы Гагарына. Трэба адзначыць, што ў параўнанні з дзейнасцю магілёўскіх
калег гродзенскія мясцовыя ўлады паспяхова раней прынялі праграму па рамонце дарог
у жылых кварталах. Такая праца была зроблена ў мікрараёне Вішневец па вуліцах
Томіна і Кляцкова, а таксама Шчорса. Але, пры гэтым, застаюцца некаторыя “белыя
плямы”, у нашым выпадку прылеглая тэрыторыя вуліцы Гагарына, на якія звяртаюць
ўвагу мясцовыя жыхары, што і стала прычынай пачатку кампаніі.
З
боку знаходжання аддзялення “Прыёрбанк” цэнтральная дарога была нанова заасфальтавана,
а тратуар выкладзены пліткай, як і дарога ўнутры двароў. Нават знайшліся сродкі
на рамонт лесвіцы і фасаду будынка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна. Таксама
ля новапабудаваных дамоў былі нанова заасфальтаваныя дарогі і пакладзена плітка
ўздоўж адзінай цэнтральнай дарогі. Аднак ужо насупраць узгаданай адміністарцыі
Кастрычніцкага раёна ў дварах, як выказалася адна з мясцовых жахарак, 40 год ад
пачатку будаўніцтва дома не было ўпарадкавання дарогі і прылеглай тэрыторыі.
Сметніцы ля лавачак, якія стаялі каля пад’ездаў – адсутнічалі ці былі
самаробныя. Шырыня дарогі ў адну паласу прымусіла мясцовых кіроўцаў паркаваць
сваё аўто на зялёнай тэрыторыі пад вокнамі суседзяў, а хтосьці ямы на газоне
закідаў цэглай, каб машыны пасля дажджу не правальваліся ў багну гразі.
Распавядае
актывіст БХЛ, які займаецца кампаніяй, Яўген Дудкін:
“Пакуль я збіраў
фотадоказы рэальнага стану дарог і дваравой тэрыторыі, за мною пільна сачыў
мужчына гадоў 50. Ён з’явіўся пасля таго моманту, калі я сфатаграфаваў шыльду
кааператыву побытавых паслуг (фактычна цырульня) “Ветэран”, якая была
прастаўлена назвай арганізацыі на георгіесўкай стужцы. На маё пытанне аб магчымым
часе апошняга рамонту дарогі ці будучага чалавек не толькі адмовіўся адказаць,
але запатрабаваў мяне прадставіцца і назваць пасаду працы, месца жыхарства,
мэту майго фатаграфавання і выказаў пагрозу адабраць флеш-карту з тэлефона з матэрыялам
ці выклікаць міліцыю. Вельмі цікавіўся прычынай маёй прысутнасці, імёнамі і
месцам жыхарства майго знаёмага, які папрасіў зрабіць фотарэпартаж. На мой
адказ “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь” паўтарыў тыя словы і пачаў павышаць
голас, каб звярнуць ўвагу людзей.
Спрабаваў выклікаць
канфлікт, аргументуючы некалькі разоў словамі: “Я тебе русским языком объясняю”.
На што са свайго боку ў адказ прапанаваў перайсці на беларускую, а потым з
жартам на польскую. Па яго ўражанні было бачна – ён гэтага не чакаў. Я быў
вельмі ўражаны патрабаваннем пакінуць тэрыторыю жылога раёна пагрозамі, што “я
цябе запомніў” і “калі нешта здарыцца”, а таксама “прывядзі сваёго сябра, які
тут жыве”. На маю прапанову выклікаць міліцыю – адмовіўся, а потым дадаў, што
два месяцы таму быў сход жыхароў дома, якім было прынята рашэнне аб рамонце
дарогі і раіў мне пакінуць двор.
Цяпер можна толькі гадаць:
ці сапраўды такая крымінагенная сітуацыя ў гэтым жылым раёне, што людзі баяцца
прысутнасці кожнага невядомага чалавека, ці так паўплывала мая беларускамоўная
размова па тэлефоне, якую мог пачуць той спадар пад шыльдай з вядомай георгіеўскай
стужкай, ці звязаны з прадстаўнікамі ўлады чалавек баяўся навінаў пра рэальны
стан рамонту дарог ў жылым сектары па Гагарына Гродна.
Але вядома толькі адно:
40 год адсутнічаў капітальны рамонт жылля і прылеглай тэрыторыі па няцотным
баку вуліцы Гагарына, дзе знаходзяцца так званыя “хрушчоўкі”, 40 год! І гэта
паведаміў без страха чалавек, які гэтыя сорак год пражыў ад пачатку да
сённяшняга дня. Ці сапраўды мясцовыя ўлады плануюць рамонт і пачалі гэтую
працу, даведаемся ў хуткім часе. А цяпер зоймемся пошукам інфармацыі аб
мясцовых “прадстаўніках народа”. Можа гэта быў мясцовы “дэпутат”, які ваяўніча
абараняў свой раён?”