Рабі, як мы! Рабі лепш!

29 мая 2017 10:36  |  Блог Таццяны Севярынец

Рабі, як мы! Рабі лепш!

 

Падчас парламенцкай кампаніі сябра маёй каманды збіраў
подпісы ў раёне Новааршанскай шашы. Былая Старааршанская дарога. Не мае
ніводнага нумару дома, праходзіць паміж тэлезаводам і паркам тысячагоддзя, дзе Лядовы
палац, клініка ВМГУ, вядзе да вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Даволі вузкая,
віхляе, недзе ад пр. Будаўнікоў да Воінаў метраў 900.

Ёсць адзін прыпынак, на якім пара ліхтароў. З мікрараёна
вуліцы П.Броўкі праз парк вядзе колькі пратаптаных людзьмі сцежак, адна – сто
гадоў таму заасфальтаваная, да яе ўжо сцёртая зебра пазначанага пераходу. Сярод
парку – вадаёмчык з качкамі, калі які рыбак з’явіцца, але месца манкае ў любы
час году, асабліва ўлетку.

Дык вось: падчас збору подпісаў адзін грамадзянін
выказаўся: “Калі яна (я, магчымы дэпутат) зробіць тут, на пераходзе, светлафор,
прагаласую!” Зразумела, у нашых варунках голас таго грамадзяніна, як і іншых, для камісій нічога не варты, абы чалавек
прыйшоў на ўчастак. Але праблему акрэсліў. Звычайна мы прапануем чалавеку
самому паспрабаваць вырашыць якую лакальную праблему, дапамагаем скласці
зварот, нават раздрукоўваем яго, даем планшэт, асадкі – рабі! Але, на жаль,
кантакт не быў пазначаны, таму робім самі.

Выбралася я паглядзець, ці на самой справе на пераходзе
патрэбен святлафор. Прыпаркавала ровар да слупа каля пераходу і пачала апытваць
мінакоў, ці патрэбен тут святлафор. З 35 апытаных толькі дзесяць сказалі:
“Пэўна, патрэбен”, 25 сказалі: “Не”.

Бачу, што на самой справе святлафор тут не асабліва
патрэбен, хаця з мікрараёна Броўкі праз парк ходзіць у розныя школы вучні,
ідуць людзі ў клініку, туды-сюды праз парк па сваіх патрэбах. Шаша вузкая,
машыны прапускаюць мінакоў, як і трэба.

Праблемы ў іншым: дамы ад шашы на даволі вялікай адлегласці,
да іх вядуць сцежкі, па якіх у мокрае надвор’е не прайсці, тое і па парку. Шаша
не асвятляецца, ліхтары каля перапынку не маюць моцы асвятліць амаль кіламетр.
У цёмны час сутак гэта на самой справе вельмі небяспечна, бо рух тут даволі
жвавы. Даўным-даўно віцебскія ўлады абяцалі добраўпарадкаваць парк,
заасфальтаваць дарожкі, у гэтым годзе нават тое ўключана ў праграму пад п.9.

Акрэсліваем праблемы і пачынаем працаваць.

Мая каманда сябраў аргкамітэту БХД актыўных віцеблянаў
невялікая, час ад часу нехта далучаецца, дапамагае збіраць подпісы, ваяваць па
кабінетах чынавенства. Шмат што такім чынам нам удаецца вырашыць. Але, дарагія
віцебляне, пара ўсвядоміць: пакуль будзем на кагосьці спадзявацца, так гэта і
застанецца. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба ПАТРАБАВАЦЬ і НАГАДВАЦЬ
уладзе, што гэта ЯНЫ ДЛЯ НАС, А НЕ МЫ ДЛЯ ІХ! Грукайцеся – і вам адчыняць!

Калі патрэбна якая дапамога, тэлефануйце: +375295977049

Таццяна Севярынец

 
Рабі, як мы! Рабі лепш!
Рабі, як мы! Рабі лепш!
Рабі, як мы! Рабі лепш!

Болей навін