Праграма БХД. Мясцовае самакіраванне паводле БХД. Назвы.

01 чэрвеня 2017 08:26  |  Палітыка

Праграма БХД. Мясцовае самакіраванне паводле БХД. Назвы.

 

 

Населены пункт

Заканадаўчы ворган

Выканаўчы ворган

Глава выканаўчай улады

Вёска

Рада

Управа

Стараста

Воласць

Валасны Соймік

Валасная Управа

Войт

Павет

Павятовы Сойм

Павятовая Управа

Стараста Павятовы

Горад

Магістрат

Гарадская Управа

Бургамістр (кашталян)

Раён

Раённая Рада

Раённая Управа

Стараста раённы

 

 5.2. Вынікам рэалізацыі рэформы АТП хрысціянскія дэмакраты бачаць:

-павелічэнне статуса і прывабнасці новых рэгіянальных і муніцыпальных цэнтраў;

-забеспячэнне збалансаванасці эканамічнага развіцця гарадоў рознага ўзроўню, а не толькі сталічнага горада Менска і абласных цэнтраў за кошт іншых рэгіёнаў;

-вырашэнне праблемы перагружанасці сталіцы насельніцтвам;

-дэмаграфічнае адраджэнне рэгіёнаў, сярэдніх і невялікіх гарадоў, сельскіх населеных пунктаў;

-паляпшэнне эфектыўнасці кіравання рэгіёнамі за кошт змяншэння плошчы рэгіёнаў;

-забеспячэнне гнуткасці і эфектыўнасці пры рашэнні мясцовых задач за кошт набліжэння мясцовых і рэгіянальных улад да грамадзян;

-улік існуючага прамысловага, транспартнага, рынкавага, экалагічнага патэнцыялу і гістарычнай асновы ў новай сістэме АТП;

-паэтапны пераход да новай сістэмы АТП (з улікам існуючага АТП – падзелу краіны на раёны);

-паступовае переразмеркаванне функцыяў раёнаў на ўзровень муніцыпалітэтаў/валасцей і паветаў;

-дэбюракратызацыю і змяншэнне колькасці чыноўнікаў за кошт скарачэння колькасці звёнаў АТП: замест існуючых трох звёнаў “вобласць-раён-сельсавет” будзе створана два звяна “павет-муніцыпалітэт/воласць”;

 

-шчыльную сувязь рэформы АТП краіны з падаткавай рэформай і развіццём мясцовага і рэгіянальнага самакіравання.

З праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”,

прынятай 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін