Праграма Хрысціянска-Дэмакратычный Злучнасці: 1920
Праграма ХДЗБ складалася з шасці раздзелаў:
1.Агульныя прынцыпы. 2.
Хрысціянская дэмакратыя і рэлігія. 3. Сям’я і школа. 4. Уласнасць. 5. Праца. 6.
Народ і гаспадарства.
Працытуем найважнейшыя пункты Праграмы ХДЗБ:
-Хрысьціянская
Дэмокрацыя ёсьць грамадзянская сувязь, што хоча завесьці лад на сьвеце на
аснове хрысьціянскай дэмократычнай справядлівасьці, роўнасьці, міласьці і
свабоды.
-Каб
культ рэлігійны можна было спраўляць свабодна.
-Каб
право не гвалціло перакананьняў рэлігійных і абычаяў сям’і каталіцкай.
-Увясьці
паўсюднае пачатковае навучаньне ў роднай мове, не ўстанаўляючы абавязку вучыцца
ў школах урадавых.
-Зраўняць
школы прыватные хрысьціянскіе са школамі урадовымі ў правах і дапамогах грашавых.
-Хрысьціянская
Дэмакратыя прызнае, што прыватная уласнасьць ёсьць падставай цывілізацыйнага
поступу грамадзянства… Уласнасьць прыватная, даючы не толькі правы, але і
накладаючы абавязкі грамадзянскія, памагае да вырабленьня ў людзях ініцыятывы і
самадзельнасьці.
-Каб
была падзелена казённая зямля паміж безьзямельнымі і малазямельнымі з мэтай
стварэньня малой уласнасьці.
-Каб
работнік меў запамогу тады. Калі ня мае працы, або ня можа працаваць па хваробе
і старасьці.
-Каб
праведзено вольнасьць слова, друку і сувязей, але з тым, каб кожны адказваў
перад судом за шкадлівую для грамадзянства ці каго-небудзь работу, агітацыю – а
такжа прэсу.
-Каб
усе, каторыя знаходзяцца на службе публічнай, адказвалі перад судом.
-Увядзеньне
самаўраду гміннага і правінцыяльнага.
-Што
датычыць Айчыны сваёй – Беларусі – ХДЗ жадае, каб яна была цэлай, непадзельнай
і вольнай.
З кнігі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917 – 2017”
Працяг будзе