Адным з першых пачаў ужываць беларускую мову ў касцёле
14 чэрвеня спаўняецца 102 гады з дня смерці каталіцкага святара і хрысціянскага дэмакрата
Яна Бурбы.
Ян Бурба (16 чэрвеня 1853 года, Скопішкі (цяпер Скапішкіс,
Літва) – 14 чэрвеня 1915 года, Калтыняны (цяпер Калтанянай, Літва)
Скончыў школы ў Свянцянах і Віленскую каталіцкую духоўную
семінарыю. У семінарыі ўдзельнічаў у сходах літоўскіх святароў, чытаў літоўскую
прэсу. Высвечаны ў святара ў 1878 годзе і накіраваны на служэнне ў Дзісну, у
1880 годзе – у Празарокі (цяпер Глыбоцкі раён), у 1882 годзе – у Цверач (сёння
на мяжу Беларусі і Літвы), у 1887 – у Вішневе (Беларусь). У 1888-1903 гадах быў
пробашчам у Новых Даўгелішках. У 1903-1909 гадах быў Свянцянскім дэканам.
У 1904 годзе на запыт Віленскай дыяцэзіі да святароў даць
інфармацыю аб сваёй нацыянальнасці абвесціў сябе беларусам. У 1906 годзе браў
удзел у заснаванні Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі. На
ўстаноўчым з’ездзе быў абраны ў склад яе Цэнтральнага камітэту.
Быў адным з першых, хто пачаў ужываць беларускую мову ў
касцёле.У 1908 годзе ўвёсцыКвасоўка (Гродзенскі павет) Ян
Бурба прагаварыў казанне на роднай мове большасці сваіх парафіян.”Калі ж
казанне скончылася, цікаўна было глянуць на слухачоў: іх вочы глядзелі так, як
глядзяць вочы дзяцей, калі раптам спыняецца пекная цікаўная аповесць.
Удзячнасць, зацікаўленне асобай ксяндза, здаволенне пачутым змяшаліся разам на
тварах гэтых шчырых жыхароў беларускай вёскі, першы раз у жыцці сваім пачуўшых
гэтак паважанае Слова Божае ў матчынай мове”.
Спрыяў пашырэнню беларускай свядомасці сярод парафіян. Там,
дзе большасць насельніцтва складалі літоўцы, дапамагаў развіваць літоўскую
адукацыю, не перашкаджаў распаўсюду кніг літоўскімі кніганошамі.
У 1910-1911 годзе пробашч у Начы (Беларусь), дзе ў яго
здарыўся канфлікт з мясцовымі парафіянамі, якія перапынялі спевамі па-польску
літоўскамоўнае казанне ксяндза Гіўнайціса. У 1913-1914 гадах пробашч зноў у
Новых Даўгелішках. Апошнія гады жыцця цяжка хварэў.
Максім Гацак