Праграма БХД. У галіне фінансавання самаўрадаў БХД выступае за:
5.8.1. – устойлівыя ў фінансавым плане рэгіёны і самакіраванні, якія прадастаўляюць сваім грамадзянам высокі ўзровень сучасных паслуг;
5.8.2. – павелічэнне асабістых прыбыткаў мясцовых і рэгіянальных бюджэтаў і забеспячэнне іх неабходнымі рэсурсамі, што вядзе да ўзмацнення іх фінанасавай самастойнасці і змяншэння датацыйнасці;
5.8.3. – выдзяленне мясцовых фінансаў з агульнадзяржаўнай сістэмы фінансаў і наданне ім самастойнага характару функцыянавання;
5.8.4. – падзел паступленняў ад падаткаў на: 1/3 – у мясцовы бюджэт, 1/3 – на павятовы і 1/3– у нацыянальны;
5.8.5. – вывядзенне сістэмы мясцовых фінансаў са сферы дзейнасці “Закона аб бюджэце” і рэгуляванне сістэмы муніцыпальных фінансаў шляхам “Бюджэтнага кодэкса”, “Закона аб мясцовых фінансах і мясцовых бюджэтах”, “Закона аб муніцыпальным крэдыце”;
5.8.6. – замацаванне за мясцовымі і рэгіянальнымі органамі ўлады на пастаяннай аснове падаткавых і непадаткавых крыніц фармавання мясцовых бюджэтаў;
5.8.7. – перадачу паўнамоцтваў прадастаўлення грамадскіх паслуг на ўзровень бюджэтнай сістэмы, якая ажыццяўляе іх фінансаванне;
5.8.8. – прывядзенне ў адпаведнасць колькасці персаналу з аб’ёмам і колькасцю спажыўцоў грамадскіх паслуг, якія прадастаўляюцца мясцовымі і рэгіянальнымі службамі;
5.8.9. – прыцягненне арганізацыяў розных арганізацыйна-прававых формаў да прадастаўлення паслуг, якія аплачваюцца за кошт бюджэтных сродкаў;
5.8.10. – пераход да метадаў фармавання бюджэта, якія арыентуюцца на вынік;
5.8.11. – павелічэнне долі ў прыбытковай частцы мясцовых бюджэтаў падаткаў, плацяжоў і збораў, звязаных з нерухомасцю, уласнасцю і зямлёй, што дазволіць паменшыць залежнасць ад падаходнага падатку, асабліва ў муніцыпалітэтах/валасцях – спадарожніках буйных гарадоў;
5.8.12. – фармаванне стабільнай нарматыўнай базы раздзялення падаткаў паміж мясцовым, рэгіянальным і рэспубліканскім бюджэтамі, што вядзе да зацікаўленасці паветаў і муніцыпалітэтаў да павелічэня асабістай падаткавай базы;
5.8.13. – адкрыццё ў муніцыпалітэтах агульных рахункаў рэспубліканскага бюджэту, што дазволіць пазбегнуць сустрэчных бюджэтных плыняў у працэсе фармавання мясцовых бюджэтаў і выдаткаў кіравання міжбюджэтнымі адносінамі;
5.8.14. – пераход да прыбыткова-расходнай мадэлі фінансавага выраўноўвання, якая ўлічвае разам з расходнымі патрэбамі і прыбытковыя (падатковыя) здольнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;
5.8.15. – выразную залежнасць аб’ёма датацыяў (трансфертаў), субсідыяў, субвенцыяў ад падатковых намаганняў мясцовага органа ўлады;
5.8.16. – пазбяганне ператварэння датацыяў (трансфертаў), субсідыяў, субвенцыяў у інструменты палітычнага і эканамічнага ўплыву вышэйшай улады;
5.8.17. – развіццё механізма муніцыпальных пазык як важнага інструмента мясцовага фінансавага кіравання.
З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года