Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5

31 ліпеня 2017 12:28  |  Блог Таццяны Севярынец

Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5

 

На возеры, якое літаральна праз вуліцу ад апошняга дома так
званай вёскі, а вуліца называецца Незалежнасьці, нехта і прашпектам ахрысьціў на адраснай
шыльдзе, жыве лебядзіная сям’я з пяццю
прыгожымі шэрымі пушыстымі падлеткамі, у каторых крылцы падобныя на
маленькія рыцарскія шчыткі. Мама- лебедзь не пускае дзяцей наперад. Правярае,
ці будуць наведвальнікі частаваць. Блізка не падпускае, шыпіць. Бацька-лебедзь
недзе бароздзіць ваду возера, дае нырца за рыбкай, бо канкурэнцыя даволі
высокая: тут табе рыбакі з усіх бакоў, ды й крачкі не спяць.

Абыходзім возера- ідзем у луга па лісты кіпрэя. Па дарозе
мама Даша распавядае малым, як калісьці іван-чай страціў з-за хітрыкаў
ангельскіх купцоў сваю ролю любімага напою і зараз стаў амаль што экзатычным.

Дзіва-дзіўнае: як шмат таго, што расце побач з намі,
літаральна пад нагамі па ўсёй Беларусі і з’яўляецца сапраўдным багаццем,
кладзезям вітамінаў і лекаў, мы проста ня ведаем…

Цэлая плантацыя самасеянага іван-чая калышацца морам перад
намі, дурманіць мядовым водарам клевер, чапляе за вопратку дзікая маліна,
прапануе малым гасьцінцы. Сонечка і Грышаня ведаюць, як трэба абіраць лісця
расліны, каб не нашкодзіць ёй, і адначасова ласуюцца малінкай.

Першая партыя цудоўнай народнай гарбаты дома ўжо прайшла
перыяды вялення, сушкі, ферметацыі- інтэрнэт навучыў.

А іван-чай ужо адцвітае, і хто не паспеў, той
спазніўся. Але праз які час міласьці просім на гарбатку! Глядзіш, яшчэ што даведаемся пра нашыя багацці…
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5
Таццяна Севярынец. Замалёўкі бабулі-5

Болей навін