Правацэнтрысцкая кааліцыя пачала прэзентацыі альтэрнатывы дэкрэту № 3 у рэгіёнах

20 верасня 2017 16:52  |  Галоўныя навіны

Правацэнтрысцкая кааліцыя пачала прэзентацыі альтэрнатывы дэкрэту № 3 у рэгіёнах

 

Правацэнтрысцкая кааліцыя, у склад якой уваходзяць Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Рух “За Свабоду”, пачала прэзентацыі праекту альтэрнатывы дэкрэту № 3 у рэгіёнах Беларусі.

Дакумент прапануе змяненне шэрагу законаў (Аб адукацыі, Аб ахове здароўя), пенсійную рэформу, змены ў эканамічным заканадаўстве.

19 верасня сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і эканаміст Яраслаў Раманчук, які з’яўляецца асноўным аўтарам эканамічных прапаноў гэтага праекту, наведалі Бабруйск. У сустрэчы ўзялі ўдзел актывісты, патэнцыйныя кандыдаты падчас мясцовай кампаніі 2018 года. Былі абмеркаваныя прапановы альтэрнатывы, планы працы кааліцыі і дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час.

 

“Беларускае грамадства ў крызісе, людзі незадаволеныя дзеючай уладай. І вельмі важна паказаць альтэрнатыву дзеючай уладзе – не толькі персанальную, але альтэрнатыву ў выніку законапраектаў, змену правілаў, па якіх сёння жывуць людзі ў Беларусі. Асноўная праблема ў тым, што людзям не даюць працаваць, а такія альтэрнатывы, як дэкрэт №3 замест таго, каб разняволіць дзелавую ініцыятыву, даць магчымасці знаходзіць працу і ствараць новыя працоўныя месцы, наадварот накіраваны на тое, каб забраць у людзей апошняе. У рэгіёнах праблему ўскладняе яшчэ і мясцовая карупцыя. Наша задача – аб’яднаць мясцовых лідараў, далучыць новых людзей, каб людзі разам навучыліся бараніць сябе ад бясчынстваў мясцовых уладаў і прымусіць нацыянальныя ўлады дзейнічаць на карысць людзей. І грамадскае абмеркаванне дэкрэту № 3 – гэта пачатак вялікай кампаніі, якая ўключае ў сябе і мясцовую кампанію”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Правацэнтрысцкая кааліцыя пачала прэзентацыі альтэрнатывы дэкрэту № 3 у рэгіёнах
Правацэнтрысцкая кааліцыя пачала прэзентацыі альтэрнатывы дэкрэту № 3 у рэгіёнах

 

Болей навін