Таццяна Севярынец сустрэлася з старшынём Віцебскага гарвыканкама

06 кастрычніка 2017 17:27  |  Палітыка

 

Актывісты БХД, сябры ініцыятывы “Віцебск – горад наш”, пабывалі на прыёме ў намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргея Саглаева. Размова па шматлікіх пытаннях ішла ў прысутнасці адказных за розныя кірункі жыцця абласнога цэнтра. Мы, дарэчы, прапанавалі і сваю непасрэдную дапамогу ў вырашэнні некаторых пунктаў праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”.

 

Мы высвятлялі пра:
1.намер пабудаваць у Віцебску Палац шлюбаў, прычым у гістарычным месцы, дзе, па апошняй Пастанове Міністэрства, катэгарычна нельга нічога будаваць;
2. намер паставіць помнік княгіні Вользе –ну вельмі дарагі!! На адну толькі падрыхтоўку месца пад помнік заяўлена паўмільёна даляраў;
3. смеццепераапрацоўчы камбінат, запланаваны яшчэ 6 гадоў таму;
4. стан прыборкі горада, вываз смецця, дэзінфекцыя бакаў;
5. каналізацыйныя трубы ў вадасховішча, што ля вёскі Сакольнікі (гарадскі пляж);
6. тэрмін адкрыцця ў Білева дзіцячых офісных медцэнтраў –прасрочаны даўно на 2 гады;
7. банна-пральны камбінат, што на Поўдні-7;
8. іншае.

Нас пыталіся запэўніць у неабходнасці і помніка, і палацу шлюбаў, і што прынятыя на гэты конт рашэнні – мудрыя. Прыйшоў па запрашэнні Сяргея Саглаева другі намеснік – Пётр Падгурскі. Ён як раз за палац і адказвае. Апафеозам стаў вокліч Падгурскага на заўвагу, што за апошнія гады інвестыцыйныя планы горада выконваюцца не больш як на 42%: “Ну планаваць нешта ж трэба!” … 

Вось так, пасмактаўшы палец і торкнуўшы ім у неба, плануюць дэпутаты гарсавета жыццё Віцебска па марах кагосьці з рангам. А як выконваюць…

Пра ўсю размову – нецікава. Адзіны пакуль што станоўчы вынік – гэта прыборка месячнай даўніны смецця каля некаторых дамоў (прыйшлося адрасна, пад запіс, указваць, дзе ў Віцебску назапасілася цвёрдых бытавых адходаў). 5 кастрычніка зранку з экалогіі паведамілі, што прыбрана. Дзякуй. Пра астатняе даведаемся ў адказе.

 

Перавысіўшы тэрмін размовы з высокім сходам віцебскіх бюракратаў, накіраваліся ў абласное ўпраўленне культуры да Станіслава Генеральніцкага, які, на нашу думку, меў непасрэднае дачыненне да з’яўлення ў паўночнай культурнай сталіцы Беларусі Віктара Каліны. Хацелі паказаць скрыншоты перлаў дамарошчанага спевака, але яны ўжо былі на стале ў Станіслава Дзмітрыевіча. Паразмаўлялі і даведаліся, што некаторыя культурныя ўстановы Віцебска маюць права самастойна вырашаць, з кім ім падпісваць дамову аб гастролях. Як бы Генеральніцкі тут і ні пры чым. “Вось няма ж цэнзуры”, – паскардзіўся ён.

Затым аднеслі ў абласную пракуратуру заяву, каб праверылі і далі прававую адзнаку асобе і дзейнасці гастралёра.

 

Дырэктар філармоніі Алена Падаляк пацвердзіла, што з Калінам заключана дамова, бо не было падстаў адмовіць. Філармонія можа самастойна падпісаць дамову, калі вы маеце грошы аплаціць арэнду залі, за свет, цяпло, туманы, феерверкі. Ад 700 беларускіх рублёў і вышэй. Чым болей вам спатрэбіцца нейкіх наваротаў, тым вышэй кошт. А можа і адмовіць. Толькі трэба важныя падставы. 

А вось калі ўжо квіткі не прададуцца, гэта ўжо клопат жадаючага заваяваць сэрцы прыхільнікаў свайго таленту. Пакуль квіткі на Каліну не прадаюцца. Магчыма, усё ж такі густ і культурныя патрэбы віцяблян вышэй за тое, што ім можа прапанаваць гэты прэтэндэнт на барда.

 

http://vitebskby.com

Болей навін