Праграма БХД. Энэргетыка
9.12.1. БХД бачыць энэргетычную бяспеку Рэспублікі Беларусь у некалькіх вымярэннях: эканамічным, палітычным і экалагічным. Сённяшняя энэргетыка Беларуа – неэфэктыўная, цалкам залежная ад паставак расейскага палівa – з’яўляецца сапраўднай эканамічнай праблемай. У будучыні Беларусі неабходна яе карэнная мадэрнізацыя і экалагізацыя, пераарыентаванне на пастаўкі энэрганосьбітаў з розных крыніцаў (напрыклад, паводле схемы Балта-Чарнаморскага калектару), развіццё альтэрнатыўнай (ветравой, сонечнай, біялагічнай) энэргетыкі. Перспектыўнае інвеставанне ў будаўніцтва ЦЭС i АЭС на тэрыторьі суседніх дзяржаў з наступным атрыманнем долі электраэнэргіі. Разам з тым, еўрапейскім стандартам з’яўляецца строгая эканомія энэргіі – i таму беларусы павінныя вучыцца ставіцца да цяпла і святла вельмі ашчадна.
9.12.2. Пры залежнасці Беларусі ад імпарту паліўна-энэргетычнай сыравіны надзейнае, экалагічна нейтральнае і эканамічна мэтазгоднае энэргазабеспячэнне з’яўляецца палітычным пытаннем першачарговай важнасці.
9.12.3. Энэргетычная бяспека краіны ў значнай ступені залежыць ад вырашэння пытання паставак энэрганосьбітаў. БХД лічыць неабходным зменшыць рызыкі залежнасці нашай краіны ад імпарта энэргарэсурсаў.
9.12.4. Дыверсіфікацыя маршрутаў дастаўкі і транзіту энэргетычных рэсурсаў зменшыць залежнасць Беларусі ад аднаго пастаўшчыка і, адпаведна, звядзе да мінімуму звязаныя з гэтым патэнцыйныя рызыкі. Крыніцы атрымання і шляхі паставак паліўна-энэргетычнай сыравіны павінны быць пашыраны.
9.12.5. Бяспека паставак энэрганосьбітаў спрыяльна паўплывае на лібералізацыю ўнутранага энэргетычнага рынку краіны і ўнутраныя цэны на энэргію.
9.12.6. БХД лічыць неабходным павялічваць супрацоўніцтва з ЕС і суседнімі краінамі ў шматбаковых супольных ініцыятывах у сферы энэргетыкі.
9.12.7. Энэргетычнае партнёрства з дзяржавамі-пастаўшчыкамі і дзяржавамі-транзіцёрамі павінна быць інтэнсіфікавана праз далучэнне нашай краіны да агульнай энэргетычнай палітыкі ЕС. Рэалізацыя ў Беларусі канцэпцыі энэргетычнай бяспекі “Усходняга партнёрства” дазволіць вырашыць шэраг экалагічных і эканамічных праблем краіны.
9.12.8. Пашырэнне інфраструктуры для транспамежнага гандлю электраэнэргіяй, газам і нафтай станоўча паўплывае на развіццё энэргетычнага рынку і коштаў.
З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года