Права выбару: Жыхары гродзенскага мікрараёну Альшанка дамагліся адкрыцця амбулаторыі
Жыхары гродзенскага мікрараёну «Альшанка» ў межах кампаніі «Права выбару» дамагліся адкрыцця амбулаторыі. Пра гэта паведаміў у Facebook актывіст Сацыяльна-хрысціянскага руху Яўген Дудкін.
“Вось i пачала працаваць новая амбулаторыя у новым мікpapaёне Альшанка! Дзякуй. Цяпер да участковага тэрапеўта можна схадзіць пешшу, а не ў цэнтр горада ездзіць. Праўда, да ўрача-спецыяліста ўсё роўна прыйдзецца паехаць 40 хвiлiн. То бок, мясцовыя ўлады вырашылі, што для 25.000 жыхароў хопіць i амбулаторыі? Ух, балючае гэта пытанне для будучых кандыдатаў ад улады!” – адзначыў ён.