Гродзенскі актывіст распаўсюджвае ў Альшанцы бюлетэнь: “Вучым людзей стасавацца з уладай, а не скардзіцца на кухні”
Альшанка стала пакуль адзіным мікрараёнам ў Гродне, дзе з нядаўніх часоў з’явілася сваё друкаванае выданне. Ідэя выпускаць інфармацыйны бюлетэнь, у якім будуць падымацца праблемы мясцовых жыхароў, належыць грамадскаму актывісту Яўгену Дудкін. У 2018 годзе ён вылучаў сваю кандыдатуру ў дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў. Першы нумар бюлетэня ужо выйшаў. Як альшанкаўцы сустрэлі альтэрнатыўная крыніцу інфармацыі, навошта янк патрэбнаў прынцыпе і ці хопіць тэмаў для абмеркавання, Сайт Гродна 015.BY даведаўся падчас размовы з рэдактарам бюлетэня “Наша Альшанка” Яўгенам Дудкіным.
– Ці законна распаўсюджваць такія ўлёткі? Як людзі сустрэлі бюлетэнь?
– Усё ў рамках Закона аб СМІ. Гэта не газета. Бюлетэнь не патрабуе дзяржаўнай рэгістрацыі, таму што выпускаецца накладам, якi не перавышае 299 асобнікаў. Але трэба сказаць, што былі людзі, якія ўспрынялі гэта, як нешта незаконнае, але такіх адзінкі. Гэта пытанне прававой культуры і няведання сваіх правоў. Большасці жыхароў Альшанкі наша ідэя спадабалася толькі за назву. Людзям цікава.
– У Гродне ёсць некалькі газет, тэлеканалаў, інфармацыйных сайтаў. Навошта жыхарам Альшанкі яшчэ адна крыніца інфармацыі?
-Мала хто чытае інтэрнэт і сочыць за навінамі ў прэсе. Днём людзі працуюць, пасля працы – надаюць час сям’і. Мы ж інфармуем пра тое, што іх сапраўды тычыцца, што ім важна. Распаўсюджваем бюлетэнь праз паштовыя скрыні ці праз асабістай раздачы. Гэта валанцёрства. Сваёй дзейнасцю мы таксама хочам дапамагаць людзям, калі неабходна, напісаць заяву чыноўніка. Вучым людзей стасавацца з уладай, а не скардзіцца аб праблемах на кухні.
– Якія праблемы вы падымаеце, і ці хопіць матэрыялу для будучых выпускаў?
– Ёсць велізарны запас матэрыялаў. Мы толькі думаем, як іх падаць, каб быў не маналог, а дыялог мясцовых жыхароў з уладай. У падборы тэм для публікацый арыентуемся на людзей і разлічваем, што яны будуць распавядаць нам пра свае праблемы. Тады тэмы знойдуцца. Ужо гатовы другі, снежаньскі, нумар “Нашай Альшанкi”. Мы не хочам сваімі публікацыямі кагосьці ачарняць, мы хочам выклікаць дыскусію, абмяркоўваць і вырашаць праблемы, па магчымасці арганізоўваць сустрэчы насельніцтва з упаўнаважанымі службовымі асобамі. Бліжэйшая пройдзе ў гэтую суботу, 24 лістапада, у гасцініцы “Турыст”.
Наклад бюлетэня “Наша Альшанка” ніжэй, чым колькасць кватэр у мікрараёне. Таму зараз гарадзенскі актывіст і яго аднадумцы абдумваюць, як удасканаліць спосабы распаўсюду друкаванага выдання, каб да вырашэння праблем мясцовага маштабу прыцягнуць больш зацікаўленых людзей.